Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская падзякавала Украіне за санкцыі супраць Лукашэнкі

18.02.2026 14:12
Уведзеныя Украінай санкцыі — гэта санкцыі супраць дыктатара асабіста, заначыла лідарка беларускіх дэмакратычных сіл.
Святлана ціханоўская падчас сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім@tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская назвала «правільным і своечасовым рашэннем Украіны», уведзеныя санкцыі супраць Лукашэнкі.

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл падзякавала прэзідэнту Зяленскаму за прынцыповую пазіцыю. Палітык нагадал, што Лукашэнка не з’яўляецца легітымным кіраўніком, а незаконна захапіў уладу і служыць інтарэсам Расіі, а не беларускаму народу. Беларускі народ стаў закладнікам двух дыктатараў, гаворыцца ў заяве.

Уведзеныя Украінай санкцыі — гэта санкцыі супраць дыктатара асабіста. Ён дапамагае Расіі ў злачыннай вайне, вырабляе зброю і, безумоўна, павінен панесці за гэта адказнасць згодна з міжнародным правам, падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

Гэта таксама выразнае пасланне тым, хто атачае Лукашэнку: дапамагаючы яму, вы становіцеся саўдзельнікамі злачынстваў. Беспакаранасць — тое, што ўзмацняе дыктатараў. І сёння Украіна паказала, што беспакаранасці быць не павінна. Вайна павінна быць спыненая, а мір і справядлівасць — адноўленыя, напісала лідарка беларускіх дэмакратычных сіл.

Крыніца: Светлана Тихановская/юл