Беларуская Служба

У Беларусі ў зняволенні застаюцца не менш за 30 дзеячаў культуры

18.02.2026 15:21
Беларускі ПЭН апублікаваў актуальную хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.
Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культурыhttps://penbelarus.org/

Беларусі ПЭН паведамляе, што па стане на палову лютага не менш за 30 дзеячаў культуры знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывх, і не менш за 147 адбываюць «хатнюю хімію» ці маюць абмежаваннем свабоды.

Сярод апошніх выпадкаў рэпрэсій супраць дзеячаў культуры, арганізацыя называе той  факт, што ў дачыненні да пісьменніка Сашы Філіпенкі распачатая новая палітычна матываваная крымінальную справу.

Фатографку Паліну Верамяйчук асудзілі паводле палітычна матываванай крымінальнай справы.

У Мінску ў творчай прасторы «Парасон» адбыліся ператрусы і допыты. Тры чалавекі затрыманы.

Пракуратура знайшла «экстрэмісцкія кнігі» на маркетплэйсах і сайтах кнігарняў.

Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных дастапна на сайце Беларускага ПЭНа.

Крыніца: Беларусі ПЭН/юл