Лукашэнкаўская прэсавая служба паведаміла, што галоўнай тэмай сустрэчы міжпарламенцкі дыялог і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.
У рамках гэтага супрацоўніцтва Лукашэнка прапанаваў Зімбабвэ пабудаваць разам порт у суседнім Мазамбіку.
«Я, абдумваючы перспектывы працы Беларусі ў Афрыцы, вярнуўся да старой тэзы, якую мы абмяркоўвалі з вашым прэзідэнтам: нам вельмі патрэбны кропка апоры на ўзбярэжжы афрыканскага кантынента, на паўднёвым усходзе. Гэта значыць, што мы разам павінны папрацаваць з Зімбабвэ над будаўніцтвам порта ў вашай суседняй дзяржаве – Мазамбіку», зазначыў узурпатар.
Паводле слоў Лукашэнкі, дзякуючы гэтаму порце Зімбабвэ стала б «добрым хабам для патрэбнай прадукцыі» не толькі з Беларусі, але і «перш за ўсё Расіі».
Сустрэча са Старшынёй Сената Рэспублікі Зімбабвэ стала для Лукашэнкі заменай удзелу ў першым паседжанні Рады міру, заснаванай Дональдам Трампам. На 19 лютага беларускі дыктатар быў запрошаны туды разам з іншымі кіраўнікамі дзяржаў. Лукашэнка адхіліў запрашэнне, спаслаўшыся на «ужо сфармаваны працоўны графік».
Крыніца: Белта/юл