Беларуская Служба

Чатырох мінчукоў асудзілі нібыта за сувязь з BYSOL. Фонд заяўляе, што асуджаныя не мелі да яго дачынення

19.02.2026 15:15
BYSOL ніколі не меў «кур'ерскай сеткі» ў Беларусі, абвяргаюць прадстаўнікі фонду абвінавачанні супраць асуджаных.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінскі гарадскі суд 17 лютага вынес прысуд чатыром мінчукам, якія, паводле следства, нібыта былі курʼерамі BYSOL. Паводле дзяржагенцтва БЕЛТА, іх абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Таксама адной фігурантцы справы дадаткова інкрымінавалі ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе «Вясна».

Двум фігурантам справы прызначылі па два гады пазбаўлення волі, астатнім двум – тры гады. Таксама фігуранты справы павінны выплаціць па 500 базавых велічыняў штрафу.

Фонд BYSOL апублікаваў заяву ў сувязі з гэтай інфармацыяй, у якой падкрэсліў, што абвінавачванні не адпавядаюць рэчаіснасці:

«У сувязі з публікацыяй БЕЛТА і Мінскай пракуратуры аб асуджаных 17 лютага 2026 года «ўдзельніках арганізаванай групы BYSOL», распаўсюджанай некаторымі СМІ, заяўляем: Фонд BYSOL ніколі не меў «курʼерскай сеткі» ў Беларусі. BYSOL не стварае падпольных структур, не фармуе «групы» ўнутры краіны і не арганізуе перадачу наяўных грашовых сродкаў праз фізічных асоб. Заявы аб існаванні «арганізаванай групы BYSOL» з функцыямі «курʼераў», размеркаваннем наяўных сродкаў і захаваннем «канспірацыі» не адпавядаюць рэчаіснасці і не маюць дачынення да рэальнай дзейнасці Фонду», – чытаем у заяве.

аз

Улады дабраліся да маёмасці ксяндза Генрыха Акалатовіча (ФOTA)

12.02.2026 16:02
Пасля памілавання 20 лістапада мінулага года ксёндз Генрых Акалатовіч быў вывезены ў Ватыкан.

Пасля 2020 года ў Беларусі засталося 4 палітычныя партыі з 15

18.02.2026 10:00
Беларускі рэжым не адмаўляецца ад распачатага ў 2020 годзе працэсу ліквідацыі аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый.