Намінаваць на прэмію могуць аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ, сябры журы і аргкамітэт.
На прэмію прымаюцца кнігі, якія выйшлі ўпершыню паміж 1 студзеня і 31 снежня 2025 года ў адным з дапушчальных фарматаў: папяровым, электронным, аўдыё, патлумачыў ПЭН.
Каб прыняць удзел у прэміі, арганізацыя просіць запоўніць спецыяльную форму.
Апошні тэрмін падачы заявак - 3 сакавіка 2026 года (да 23:59 беларускага часу).
Крыніца: Беларускі ПЭН/юл