У сваёй прамове Святлана Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на падтрымцы Украіны і неабходнасці спыніць расійскую агрэсію. Таксама яна заклікала Парламенцкую асамблею АБСЕ і краіны-ўдзельніцы не зніжаць увагу да Беларусі: трымаць ціск на рэжым і рыхтавацца да моманту, калі ў Беларусі адкрыецца акно магчымасцяў для пераменаў:
— Сёння Украіна змагаецца за ўсіх нас — за Беларусь, Украіну, Малдову, усю Еўропу. Украіна змагаецца за мір, дэмакратыю і правы чалавека — тыя каштоўнасці, якімі так даражыць АБСЕ. Важна даць Украіне ўсё неабходнае для перамогі і спыніць расійскую агрэсію. Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку. Вынік гэтай вайны паўплывае і на будучыню Беларусі. Беларусь альбо застанецца ў расійскай арбіце, альбо яна нарэшце вызваліцца. Аднавіць сваю незалежнасць, свабоду і вяршэнства права.
Мы не павінны дазваляць, каб Беларусь стала суцяшальным прызам для Пуціна. Беларусь — не Расія. Мы на баку Украіны. Мы — ганарлівая еўрапейская нацыя з уласнай культурай і ідэнтычнасцю, падкрэсліла Святлана Ціхіноўская.
Крыніца: Светлана Тихановская/юл