«Белсат» паведамляе пра пашырэнне ў Беларусі новага віду рэпрэсіяў – звальнення тых, чые блізкія сваякі жывуць у «несяброўскіх» афіцыйнаму Мінску краінах. Маштабы з’явы ацаніць пакуль складана, але вядомыя выпадкі закранаюць самыя розныя рэгіёны і сферы.
На адным з прадпрыемстваў, што ўваходзіць у сістэму Вайскова-прамысловага камітэту, у студзені 2026 года склалі спісы на звальненне больш як з дзясятак інжынераў. Свае пасады яны маюць пакінуць да канца лютага. Прычына – наяўнасць сваякоў ва Украіне і іншых «несяброўскіх» для ўладаў Беларусі краінах.
Пры гэтым, згодна з іншымі сведчаннямі, падобная сітуацыя ёсць і на прадпрыемствах, не звязаных з ВПК. Але важны нюанс: паводле іх, на цяперашні момант звальняюць не кожнага працаўніка, хто мае сваякоў за мяжой, а толькі тых, хто займае адказныя і кіраўнічыя пасады.
Крыніца: Белсат/юл