Расія выкарыстоўвала грамадзянскую інфраструктуру Беларусі, у тым ліку вышкі сотавай сувязі, для пракладання маршрутаў сваіх дронаў падчас атакі на Польшчу. Пра гэта паведамляе міжнародная разведвальная супольнасць InformNapalm.
Паводле расследавання, залёт дзясяткаў расійскіх дронаў у Польшча ў ноч з 9 на 10 верасня 2025 года былі часткай тэставання новай тактыкі. Беларуская інфраструктура дапамагала забяспечваць устойлівы сігнал і для беспілотнікаў, якія накіроўваліся да цэляў каля паўночных і заходніх межаў Украіны. У асобных выпадках яны траплялі на тэрыторыю краін НАТА — і гэта, сцвярджаюць аўтары, не было выпадковасцю.
Дадзеныя атрыманыя падчас шматмесячнай кібераперацыі ўкраінскага цэнтра Fenix пры падтрымцы валанцёраў InformNapalm.
На думку даследчыкаў, такія дзеянні маглі быць падрыхтоўкай да ўдараў па лагістычных маршрутах ва Украіне і Польшчы, каб ускладніць пастаўкі заходняга ўзбраення.
euroradio.fm/эж