Гэтую інфармацыю пацвярджаюць і крыніцы «Нашай Нівы» – паводле выдання, ператрусы і затрыманні былі не адзінкавымі і не выпадковымі, а сістэмнымі, спланаванымі. У некаторых сем'ях затрымалі па некалькі чалавек. Пры ператрусах ва ўсіх прысутных у кватэрах і офісах правяралі тэлефоны.
Прыходзілі як да супрацоўнікаў дзейных, так і да раней закрытых выдавецтваў; як да кіраўнікоў выдавецтваў, так і да звычайных супрацоўнікаў. А таксама да прадпрымальнікаў, якія займаюцца распаўсюдам кніжнай прадукцыі. Усе затрыманыя маюць вялікія заслугі перад беларускай культурай.
Таксама сёння стала вядома, што выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу.
Паведамленне пра гэта зʼявіліся ў яго фэйсбуку. «З пэўных прычын выдавецтва «Тэхналогія» не працуе», – гаворыцца ў акаўнце. Больш ніякіх тлумачэнняў у допісе няма.
Вясна/ав