Вясна нагадвае, што 49-гадовага пастара Алега Лойку асудзілі па «справе Гаюна». Яго абвінавацілі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і прызначылі тры з паловай гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Такі прысуд вынес Сяргей Сакалоўскі. На судзе палітвязень не прызнаў, што зрабіў злачынства.
Пастар шмат гадоў займаўся рэабілітацыяй людзей з наркатычнай залежнасцю ў рамках місіі «Вяртанне». Дзякуючы яго дзейнасці сотні чалавек вярнуліся да нармальнага жыцця. Пра мужчыну раней неаднаразова з захапленнем пісалі дзяржаўныя СМІ.
Вясна/ав