Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра тое, што ў новым Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Сцяпянцы, на месцы былога ваеннага гарадка, ужо ўтрымліваюць людзей, якіх затрымалі па адміністрацыйных справах.
Раней СМІ паведамлялі, што ў хуткім часе Акрэсціна закрыецца на рамонт, а новы ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама будуецца ў Сцяпянцы.
Адзначым, што згодна з планам будоўлі, сканчэнне работ у новым ЦІП запланавана толькі на пачатак наступнага года.
Па праекце новы ЦІП разлічаны на ўтрыманне 230 чалавек. Будаўнічыя работы на ўчастку пачаліся ў верасні 2025 года.
яс