Гэта, сярод іншых, дапамога добраахвотніку, які вярнуўся на фронт, збор на абсталяванне для падрыхтоўкі навабранцаў ці дамамога на рэабілітацыю добраахвотніка.
Беларускі дабраахвотнік «Казак» вывозіў раненых з перадавой. Пасля цяжкай траўмы і аперацыі ён застаўся без даходу. Патрэбна сабраць 550 еўра на рэабілітацыю і падтрымку сям'і.
Беларускі добраахвотнік «Енот», служачы інструктарам тактычнай падрыхтоўкі ў складзе ВСУ, рыхтуе навабранцаў да рэальнага бою. Збор – на генератар, зарадную станцыю і абаграванне для заняткаў у холадзе і без электрычнасці - 1915 еўра.
Іншы беларускі добраахвотнік абараняў Украіну з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Пасля перапынку прыняў рашэнне зноў вярнуцца на фронт у якасці аператара БПЛА. Для бяспечнага і эфектыўнага выканання задач яму патрэбна даўкамплектаваць экіпіроўку - сума збору 2200 еўра.
яс