Праваабронцы зазначаюць, што названыя беларусы абвінавачаныя ў абразе прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі, у распальванні іншай сацыяльнай варожасці, і ўдзеле ў групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак.
У заяве прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці Беларусі адзначаецца, што прыцягненне да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт.130 КК) прымяняецца дыскрымінацыйна выключна для абароны інстытутаў улады. Таксама ў заяве зазначаецца, што выдзяленне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ваеннаслужачых і г.д. у якасці сацыяльных груп, якія падпадаюць пад абарону, неуяўляецца неабгрунтаваным.
Праваабаронцы настойваюць на недапушчальнасці прымянення закона, які абараняе прадстаўнікоў улады, для пакарання грамадзян Беларусі за выказванні ў звязку з відавочным парушэннем прадстаўнікамі дзяржаўных інстытутаў Канстытуцыі і закона, уцягнутасцю прадстаўнікоў улады, пракурораў і суддзяў у працэс катаванняў і стварэнне атмасферы беспакаранасці за катаванні і іншыя грубыя парушэнні правоў чалавека, што часта маюць прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці.
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл