Беларуская Служба

З 1 сакавіка беларусаў чакае масавае падаражэнне цыгарэт

25.02.2026 19:32
Цэны вырастуць амаль на ўсе віды цыгарэт.
Цыгарэтыgeralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства па падатках і зборах апублікавала інфармацыю аб новых цэнах, якія вытворцы і імпарцёры тытуню выставяць курцам з 1 сакавіка. Яны вырастуць амаль на ўсе віды.

У Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» цэны прырастуць ад 10 да 50 капеек за пачак, піша belmarket.by.

«Тытунь-Інвtст» падыме кошт сваіх цыгарэт на 10 капеек.

Цыгарэты, якія вырабляюцца «Інтэр Табака», таксама стануць даражэй на 40-45 капеек.

Прадукцыя «Сентоні Про», «Алідзі-Вест» і «Этэрна Прайм» вырасце ў цане на 10 капеек.

Таксама на 10 капеек на пачку даражэюць з 1 сакавіка цыгарэты, якія імпартуе прадпрыемства Кіраўніцтва справамі прэзідэнта «Беларусьгандаль».

вс