Высветлілася, што мужчына прасіў у Польшчы міжнародную абарону, аднак разгляд справы быў спынены кіраўніком Упраўлення ў справах замежнікаў паводле Дублінскага рэгламенту. Згодна з ім краіна можа перадаць замежніка, які просіць аб міжнароднай абароне, у краіну, якая была першай пры ўездзе ў Еўрасаюз. У выпадку беларуса гэта была Літва.
Пасля высвятлення гэтых дэталяў памежнікі затрымалі мужчыну і пад канвоем адвезлі на польска-літоўскую мяжу, дзе ён быў перададзены літоўскаму боку.
З Дублінскай працэдурай апошнім часам сутыкаецца амаль кожны, калі не кожны беларус, які падаецца на міжнародную абарону ў Польшчы з літоўскай візай.
У кастрычніку польскія памежнікі перадалі ў Літву былую палітзняволеную Наталлю Падлеўскую. Ваяводскі адміністратыўны суд у Варшаве потым адмяніў пастанову аб перадачы беларускі, аднак дагэтуль яна не можа вярнуцца ў Польшчу.
Таксама летась хацелі вывезці ў Літву маці спявачкі і вядоўцы «Белсату» Кацярыны Ваданосавай Нэлі Ваданосаву. Суд пакінуў яе ў Польшчы, аднак неўзабаве, напрыканцы снежня, у жанчыны здарыўся інсульт, якога яна не перажыла.
Сёлета 29 студзеня разглядалася чарговая справа беларуса ў межах Дублінскага рэгламенту. Рада ў справах уцекачоў пастанавіла перадаць Літве былога палітвязня Алеся Папковіча, бо ён уехаў у Польшчу паводле літоўскай візы. Суд адхіліў гэтае рашэнне і вярнуў заяву Алеся на перагляд.
Белсат/ав