Беларуская Служба

Латвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі

03.03.2026 12:01
Ад пачатку 2026 года Латвія спыніла 25 спробаў парушэння мяжы з беларускай тэрыторыі.
Латвійская мяжаКрыніца: facebook.com/rs.gov.lv

За мінулыя суткі, 2 сакавіка, Латвія зафіксавала пяць спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, сведчаць даныя Дзяржаўнай памежнай аховы гэтай балтыйскай дзяржавы.

Праведзены «Позіркам» аналіз статыстычных даных памежнага ведамства паказаў, што гэта першы выпадак у сакавіку.

Ад пачатку 2026 года Латвія спыніла 25 спробаў парушэння мяжы з беларускай тэрыторыі (у студзені – нуль, лютым – 20, ад пачатку сакавіка – пяць).

вс