Пераслед па «справе Гаюна» не спыняецца – праваабаронцам вядома пра затрыманні ў лютым, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Цэнтру стала вядома пра як мінімум 183 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна большая – праваабаронцам вядома пра шэраг затрыманняў, якія адбыліся ў апошнія тыдні.
Суды па «справе Гаюна» адбываюцца літаральна кожны дзень – з пачатку году ў «спіс экстрэмістаў» МУС дадалі 155 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Пераважная большасць з гэтых людзей праходзяць менавіта па «справе Гаюна».
Паводле інфармацыі «Вясны», у асноўным фігурантам справы прызначаюць «хатнюю хімію», але вядома і пра выпадкі, калі людзей пазбаўляюць свабоды.
Праект «Беларускі Гаюн» быў створаны пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Спыніў працу 7 лютага 2025 года, неўзабаве пасля таго, як невядомыя атрымалі доступ да чат-бота, дзе «збіралася інфармацыя ад людзей».
вс