26-гадовы ўраджэнец Чэбаксар Антон Лысоў распавёў незалежнаму выданню Mediazona пра сваю гісторыю, якая пачалася з падпалу аўтамабіля ў Мінску і прывяла яго на фронт ва Украіне.
У 2021 годзе Лысоў шукаў падпрацоўку ў даркнэце і пагадзіўся за дзве тысячы долараў падпаліць аўтамабіль у Мінску. Пазней аказалася, што машына належала старшыні Камітэта судовых экспертыз генерал-маёру Аляксею Волкаву. У ноч на 1 кастрычніка Лысоў абліў аўтамабіль бензінам і падпаліў яго. Праз некалькі гадзін яго затрымалі беларускія сілавікі.
Па словах Лысова, пасля затрымання ў аддзеле міліцыі яго катаваў сам кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў. Справу кваліфікавалі як тэрарызм, аднак пазней абвінавачанне змякчылі да знішчэння маёмасці. У лістападзе 2022 года суд у Беларусі прысудзіў Лысову 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў яго палітвязнем.
Праз паўтара года Лысова экстрадавалі ў Расію. Паводле яго слоў, там на яго націснулі сілавікі, пасля чаго ён падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны і трапіў на фронт ва Украіне — на валчанскі напрамак.
Лысоў кажа, што падчас баёў атрымаў кантузію і 21 дзень правёў у адзіноце пад пастаяннымі атакамі беспілотнікаў. Яго ўжо лічылі зніклым без вестак, але ён выжыў, уцёк з фронту і пазней змог расказаць сваю гісторыю журналістам.
нг