Беларуская Служба

Беларусь у ліку краін, з якіх МЗС Літвы рэкамендуе сваім грамадзянам з'ехаць

06.03.2026 10:45
Пасля таго як на Блізкім Усходзе пачалася вайна, Міністэрства замежных спраў Літвы абнавіла рэкамендацыі для жыхароў сваёй краіны.
   .
Мяжа Літвы і Беларусі.Фота: shutterstock/Karolis Kavolelis

Пасля таго як на Блізкім Усходзе пачалася вайна, Міністэрства замежных спраў Літвы абнавіла рэкамендацыі для жыхароў сваёй краіны, піша Delfi.lt., што заўважыла Наша Ніва.

МЗС рэкамендуе грамадзянам Літвы неадкладна пакінуць Іран, адмовіцца ад паездак у Ізраіль, Палесціну, Іярданію і краіны Персідскага заліва. Людзям, якія знаходзяцца ў Ліване, рэкамендуецца як мага хутчэй пакінуць гэтую краіну, пакуль гэта магчыма.

Краіны, з якіх рэкамендуецца з’ехаць: Беларусь, Расія, Украіна, Іран, Афганістан, М'янма, Паўночная Карэя, Малі, Буркіна-Фасо.

яс