Беларуская Служба

Абвешчаны дата і месца сёлетняй Канферэнцыі беларусаў свету

06.03.2026 14:03
Удзельнікі абмяркуюць асноўныя выклікі для беларускага грамадства ўнутры краіны і ў эміграцыі, а таксама магчымасці супрацоўніцтва паміж дыяспарамі.
    , 23  2025 .  ()
Святкаванне Дня Волі ў Варшаве, 23 сакавіка 2025 г. (ілюстрацыя)Фота: Эдуард Жолуд/Беларуская служба Польскага радыё

Пятая Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету пройдзе ў Варшаве 1–2 траўня. Пра гэта паведаміла лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская.

Сустрэча адбудзецца ў афлайн- і онлайн-фармаце. Удзельнікі абмяркуюць асноўныя выклікі для беларускага грамадства ўнутры краіны і ў эміграцыі, а таксама магчымасці супрацоўніцтва паміж дыяспарамі. Арганізатары плануюць абмяняцца досведам, выпрацаваць новыя ініцыятывы і пашырыць сетку кантактаў паміж беларусамі па ўсім свеце. Дакладнае месца правядзення і рэгістрацыю абяцаюць абвясціць пазней.

Папярэдняя, IV-ая канферэнцыя прайшла ў Варшаве ў траўні 2025 года і сабрала больш за 200 удзельнікаў з 16 краін. У выніку дыскусій было прапанавана больш за сто ідэй і ініцыятыў для развіцця беларускіх супольнасцяў за мяжой.

Такія сустрэчы сталі пляцоўкай для каардынацыі дзейнасці дыяспараў і абмеркавання будучыні Беларусі.

эж