Аслабленне заходніх санкцый супраць Беларусі можа ўмацаваць эканоміку краіны, але не зменшыць яе залежнасць ад Расіі. Да такой высновы прыйшлі Служба дзяржаўнай бяспекі Літвы і разведка Міністэрства абароны краіны ў штогадовым дакладзе пра пагрозы бяспецы, на які спасылаецца reform.news.
У дакуменце адзначаецца, што рэжым Аляксандр Лукашэнка дэманструе гатоўнасць да дыялогу з Захадам, але наўрад ці адмовіцца ад аўтарытарнай палітыкі. Публічныя сустрэчы з заходнімі палітыкамі выкарыстоўваюцца ў прапагандзе для ўмацавання міжнароднай легітымнасці ўладаў.
Паводле літоўскай разведкі, вызваленне палітвязняў можа выкарыстоўвацца Мінскам як інструмент гандлю, каб дамагчыся змякчэння санкцый. Пры гэтым Беларусь працягвае ўзмацняць супрацоўніцтва з Кітаем, у тым ліку ў сферы бяспекі.
У дакладзе таксама адзначаецца, што КДБ Беларусі актыўна вярбуе прадстаўнікоў беларускай дыяспары за мяжой і спрабуе атрымліваць доступ да заходніх тэхналогій, у тым ліку падвойнага прызначэння.
эж