Беларуская Служба

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Васіль Рапіцкі

06.03.2026 18:03
Васіль Рапіцкі паходзіў з горада Крупкі. У яго засталіся двое непаўналетніх дзяцей. Яму было 40 гадоў. 
Васіль Рапіцкі Фота: Cialežnikau Antoś / Facebook

На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Васіль Рапіцкі з пазыўным «Дзір». Яму было 40 гадоў. Смерць ваяра «Радыё Свабода» пацвердзіла ягоная жонка.

Паводле яе слоў, Рапіцкі загінуў 4 сакавіка падчас выканання баявога задання. «Маё сэрца разбілася назаўсёды… Ты быў нашай апорай і падтрымкай», — напісала Святлана Рапіцкая ў сацсетках. Васіль Рапіцкі паходзіў з горада Крупкі. У яго засталіся двое непаўналетніх дзяцей.

Беларускія добраахвотнікі ўжо 12 год ваююць на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі. Паводле розных ацэнак, за гэты час у баях за свабоду і незелжанасць Украіны загінулі каля 70 беларусаў. Імёны многіх з іх не раскрываюцца, бо ў Беларусі іхным родным могуць пагражаць рэпрэсіі.

эж