Беларуская Служба

Вайна ў Іране пагражае эканоміцы рэжыму Лукашэнкі 

07.03.2026 11:11
Пад пагрозайтранспартны калідор «Поўнач – Поўдзень», які выкарыстоўваўся для паставак беларускіх тавараў у краіны Персідскай затокі, Індыю і Афрыку.
Іран заблакаваў Армузскую пратоку PAP/EPA/STRINGER

Вайна ў Іране можа сур’ёзна ўдарыць па лагістыцы Беларусі, пра гэта заявіла арганізацыя былы беларускіх сілавікоў BELPOL.

Паводле яе звестак, пад пагрозай апынуўся міжнародны транспартны калідор «Поўнач – Поўдзень», які выкарыстоўваўся для паставак беларускіх тавараў у краіны Персідскай затокі, Індыю і Усходнюю Афрыку. Усе асноўныя маршруты праходзілі праз тэрыторыю Ірана, таму баявыя дзеянні могуць надоўга парушыць гэтыя лагістычныя ланцужкі.

Праз гэты калідор таксама перавозілі беларускі калій, у тым ліку ў Кітай. Праект развівала кампанія «Белінтэртранс», якая ўваходзіць у структуру Беларускай чыгункі.

Акрамя таго, Мінск разлічваў на супрацоўніцтва з іранскай кампаніяй Defense Industries Organization у сферы ваеннай вытворчасці — у прыватнасці, паставак кампанентаў выбухоўкі і тэхналогій для вытворчасці зброі.

Як адзначае BELPOL, рэжым Аляксандр Лукашэнка ўскладаў вялікія надзеі на партнёрства з Іранам, але апошнія падзеі ставяць гэтыя планы пад пагрозу.

эж