Беларуская Служба

З 2020 года каля 2 тыс. жанчын асуджана па палітычных крымінальных справах

08.03.2026 16:00
Не менш за 15 жанчын маюць у месцах пазбаўлення свабоды сур’ёзныя праблемы са здароўем.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock/Fanni_2021

На 8 сакавіка 2026 года ў Беларусі налічваецца 164 жанчыны-палітзняволеныя, паведаміў Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле праваабаронцаў, з 2020 года не менш за 1 тыс. 917 жанчын былі асуджаныя па палітычна матываваных крымінальных справах. «Вясна» адзначыла, што не менш за 9 тыс. 400 жанчын сутыкнуліся з адміністрацыйным палітычным пераследам – арыштамі і штрафамі.

Не менш за 15 жанчын маюць у месцах пазбаўлення волі сур’ёзныя праблемы са здароўем.

Крымінальнаму пераследу з пачатку 2020 года падвергнулася 40 шматдзетных маці, 62 жанчыны з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем, 82 жанчыны пенсійнага ўзросту, а таксама не менш за 29 жанчын з замежным грамадзянствам.

вс