Камісар па пытаннях пашырэння ЕС Марта Кос на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» назвала жанчын, якія яе натхняюць.
Запіс еўракамісар зрабіла з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за правы жанчын (8 сакавіка), паведамляе «Позірк».
Пад нумарам два ў спісе Кос указала дэмакратычную лідарку Святлану Ціханоўскую. Беларускі палітык, паводле слоў еўракамісара, «вучыць нас, што часам можна змяніць свет, праяўляючы цярпенне і маральную чысціню».
Першай Кос назвала прэзідэнта Малдовы Маю Санду.
вс