Кніга заснавана на рукапісах былога супрацоўніка НКУС Іосіфа Ятчэні. У іх ён апісвае сваё жыццё, піша пра тое, як стаў чэкістам, а пасля аказаўся «ворагам народа», падрабязна апавядае пра метады супрацоўнікаў НКУС, катаванні, якія ўжываліся ў «амерыканцы». У кнізе прадстаўлены матэрыялы крымінальнай справы самога Іосіфа Ятчэні з Цэнтральнага архіва КДБ Беларусі.
Вясна/ав