Беларуская Служба

Беларускі лыжнік заваяваў срэбра Паралімпіяды ў індывідуальнай гонцы на 10 км

11.03.2026 15:45
Гэта другі медаль беларускага лыжніка на Паралімпіядзе. Раней ён заваяваў золата ў класічным спрынце.
   .
Беларускі лыжнік Раман Свірыдзенка. СБ. Беларусь сегодня

Беларус Раман Свірыдзенка выйграў другі асабісты медаль у лыжных гонках на XIV Зімовых Паралімпійскіх гульнях у Італіі, паведамляе карэспандэнт дзяржаўнага агенцтва «Белта».

Спартсмен стаў прызёрам у індывідуальнай гонцы на 10 кіламетраў класічным стылем у класах LW2 – LW9 (стаячыя атлеты з паразамі канечнасцяў). Вынік 27 мін. 38,4 сек. прынёс Свірыдзенку срэбра.

Амаль на паўхвіліны беларуса апярэдзіў француз Карл Табурэ, бронзу ўзяў канадзец Марк Арэндз, які саступіў беларусу 25 секунд.

Напярэдадні Раман Свірыдзенка заваяваў золата Паралімпіяды ў класічным спрынце.

Нагадаем, упершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, Міжнародны паралімпійскі камітэт дазволіў спартсменам з Беларусі і Расіі выступаць на Паралімпіядзе не ў нейтральным статусе, а пад дзяржаўнымі сцягамі.

Усяго ўдзел у XІV Зімовых Паралімпійскіх гульнях у Італіі бяруць больш за 600 атлетаў з 55 краін.

аз


Расіяне, якія ваююць супраць Украіны, становяцца невычэрпным рэзервам для паралімпійскіх каманд Расіі

09.03.2026 17:00
У спорт зацягваюць тых, хто атрымаў інваліднасць на перадавой. На гэта прызначаюць мільярды рублей.