Беларуская Служба

Дзяржаўная памежная служба Украіны: Беларускі кірунак застаецца пагрозлівым для нас

12.03.2026 14:22
У Беларусі не спыняюцца пастаянныя праверкі баявой гатоўнасці, паведаміла ўкраінская памежная служба.
-
Украінска-беларуская мяжаNatali Stankevich/Shutterstock

Дзяржаўная памежная служба Украіны ў цяперашні час не назірае ніякіх перамяшчэнняў асабістага складу або тэхнікі з Беларусі, а таксама якіх-небудзь нестандартных сітуацый. Пра гэта на брыфінгу заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка, словы якога цытуе агенцтва «Укрінформ».

— Беларусь працягвае трымаць пэўную колькасць сваіх падраздзяленняў у памежнай зоне ў напрамку нашай мяжы, спрабуючы такімі дзеяннямі паказаць, што чакае нейкай пагрозы з тэрыторыі Украіны. Але ў цэлым нестандартных сітуацый на мяжы з Беларуссю няма, — адзначыў прэс-сакратар.

Пры гэтым, паводле яго слоў, у Беларусі не спыняюцца пастаянныя праверкі баявой гатоўнасці або іншыя дзеянні, звязаныя з падраздзяленнямі ўзброеных сіл.

— Некалькі дзён таму мы зафіксавалі чарговы этап раптоўнай комплекснай праверкі баявой гатоўнасці, — удакладніў прэс-сакратар.

У цэлым, як падкрэсліў Дземчанка, гэты кірунак застаецца пагрозлівым, таму задача Украіны — павышаць свае абарончыя магчымасці на ім.

Інжынерныя падраздзяленні Дзяржаўнай памежнай службы Рэспублікі Беларусь ва ўзаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады працягваюць інтэнсіўна ўмацоўваць саму лінію мяжы, дадаў ён.

Акрамя таго, вядуцца работы па ўмацаванні памежнай зоны на ўсіх участках.

— Гэта робіцца для таго, каб кожнае звяно Сіл абароны нашай краіны, якое знаходзіцца на гэтым кірунку, мела ўсе магчымасці супрацьстаяць любой пагрозе, калі яна зноў узнікне з тэрыторыі Беларусі, — падкрэсліў ён.

Як паведамляў «Укрінформ», Украіна працягвае ўмацаванне мяжы з Беларуссю.

аз

Украіна прапануе Польшчы, Фінляндыі і краінам Балтыі цалкам адмовіцца ад гандлю з Расіяй і Беларуссю

11.03.2026 12:45
Паводле Вярхоўнай Рады Украіны, увядзенне поўнага гандлёвага эмбарга ўзмоцніць эканамічны ціску на дзяржавы-агрэсары.