Беларуская Служба

У Беларусі могуць зменшыць штрафы за язду з пратэрмінаванымі правамі

12.03.2026 16:43
Цяпер мінімальны штраф за гэта складае пяць базавых велічыняў (гэта 225 рублёў).
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі плануюць увесці змяненні ў Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях (КаАП) і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс. Тэкст адпаведнага законапраекта размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе «Белсат».

Адно з магчымых змяненняў датычыць язды з пасведчаннем кіроўцы, у якога скончыўся тэрмін дзеяння. Цяпер мінімальны штраф за гэта складае пяць базавых велічыняў (гэта 225 рублёў), але ў КаАП хочуць прапісаць, што за такое парушэнне пагражае штраф ад дзвюх да пяці базавых велічыняў (ад 90 да 225 рублёў).

Пры гэтым пашыраецца спіс падставаў, калі ДАІ мае права прымусова адбуксаваць транспартны сродак на ахоўную стаянку. Гэта могуць дазволіць у выпадку здзяйснення адміністратыўнага правапарушэння пры адсутнасці іншай магчымасці даставіць транспартны сродак да месца захоўвання, або калі ў выніку створаная перашкода для дарожнага руху ці паўстала пагроза бяспекі грамадзянам, а кіроўца не ў транспартным сродку ці ў беспасрэдняй блізкасці ад яго.

Таксама адбуксаваць аўта могуць у выпадку прыпынку або стаянкі транспартнага сродку без усталяванага на ім апазнавальнага знака «Інвалід» на месцы, адведзеным для стаянкі транспартных сродкаў інвалідаў, або стаянкі транспартнага сродку на месцы зарадкі электрамабіляў.

Законапраект таксама ўводзіць адказнасць за парушэнне дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі парадку куплі службовых і спецыяльных легкавых аўтамабіляў.

Нагадаем, што з 11 лютага ў Беларусі набылі моц змены, што датычаць праходжання тэхагляду і атрымання пасведчання кіроўцы.

аз

Лукашэнка паведаміў пра затрыманне за хабар міністра прыродных рэсурсаў

12.03.2026 13:20
Паводле звестак Вярхоўнага суда, у 2025 годзе за ўчыненне карупцыйных злачынстваў у Беларусі былі асуджаныя 657 асоб.