Пра гэта ён паведаміў у сацыяльных сетках. Музыка адзначыў, што яго трэкі размешчаныя адразу на многіх платформах — агулам прыкладна на 25. Сярод іх — Spotify, Apple Music і YouTube Music.
— Тэрміновае паведамленне для тых, хто мяне шмат разоў запытваў: «Чаму цябе дагэтуль няма на… [назва электроннай пляцоўкі]». Ну ўсё, здзейснілася! То чакаем натоўпаў, — напісаў Знак.
Паводле яго, музыку можна знайсці на розных сэрвісах, проста шукаючы імя Maksim Znak.
Пакуль на платформах размешчаныя песні, запісаныя на студыі да 2020 года. Знак таксама параіў слухачам звярнуць увагу на альбом «Ветразь», дзе аранжыроўкі былі зробленыя разам з прафесійнымі музыкамі і мультыінструменталісткай Una Perasetskaya.
Музыка падзякаваў свайму сыну Алесю Знаку, дзякуючы намаганням якога кантэнт з’явіўся ў анлайн-сервісах. «Кантэнт з’явіўся ў анлайн-сэрвісах дзякуючы ягоным намаганням», – напісаў ён.
Знак дадаў, што плануе запісваць і новыя песні. Паводле яго, першай можа з’явіцца кампазіцыя «Маякі».
— У планах рабіць новае — вельмі шмат ужо напісана песень, але пакуль «не запісваецца». Першыя з’явяцца «Маякі». Хто быў на сустрэчах — ведае пра што я, — адзначыў Знак.
ав