Беларуская Служба

Былы палітвязень, вядомы блогер Аляксандр Івулін намераны ажаніцца

15.03.2026 08:46
Ён зрабіў прапанову дзяўчыне і атрымаў у адказ «так».
    .
Аляксандр Івулін і Вераніка Станкевіч.Фота: instagram.com / cheshirskii_kot

Абранніца Івуліна — Вераніка Станкевіч, лідарка ініцыятывы «Вольныя». Дзяўчыне 30 гадоў. Яна вучылася на журфаку, у 2014 годзе была «Міс журфак».

Мяркуючы з публікацыі ў інстаграме, Аляксандр Івулін зрабіў незвычайную прапанову: з прэзентацыяй і навуковай базай.

Абарона працы «Развіццё і дынаміка адносін на прыкладзе Аляксандра Івуліна і Веранікі Станкевіч» прайшла бліскуча. Вераніка, якая выступала ў ролі экзаменатара, паставіла працы найвышэйшы бал — 10 з 10.

«Сёння Саша прэзентаваў мне навуковую працу і атрымаў 10/10. Ну і «так» разам з ацэнкай», — напісала Вераніка.

Крыніца: Наша Ніва

нг