Беларуская Служба

У следчых ізалятарах забаранілі даваць інфармацыю аб арыштаваных не сваякам

18.03.2026 15:16
Праваабаронцам вядома, што падобныя забароны пачалі дзейнічаць у СІЗА па ўсёй краіне.
Ілюстрацыйны здымакvero_vig_050/Pixabay

У следчых ізалятарах забаранілі даваць інфармацыю аб арыштаваных не сваякам, паведаміла «Вясна».

Як стала вядома раней, такое распараджэнне ад начальства атрымалі дзяжурныя магілёўскага СІЗА, а таксама мінскага СІЗА-1. Праваабаронцам вядома, што падобныя забароны пачалі дзейнічаць у СІЗА па ўсёй краіне.

Цяпер інфармацыю пра затрыманага можа атрымаць толькі сваяк чалавека з пашпартам.

Раней інфармацыю аб месцазнаходжанні арыштаванага ў чаканні апеляцыі (да ўступлення прысуду ў законную сілу) давалі без праблем любому, хто звярнуўся да дзяжурнага.

Грамадзяне, якія пражываюць у іншых гарадах, карысталіся гэтым і прасілі знаёмых даведацца, ці знаходзіцца іх арыштаваны сваяк у СІЗА, ці ўжо этапаваны ў калонію.

аз

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 29 прозвішчаў – цяпер у ім 6402 чалавекі

13.03.2026 16:01
Сярод іншых, у спіс дадалі 69-гадовую пенсіянерку з Мінска Вольгу Ціханавецкую.

Мастак Аляксей Кузьміч не атрымае статусу ўцекача ў Францыі

13.03.2026 18:01
Ягоныя скандальныя акцыі палічылі шкодай фундаментальным інтарэсам нацыі.