Беларуская Служба

Беларусы сталі менш хадзіць у рэстарацыі і кавярні – Белстат

18.03.2026 16:20
Практычна спыніўся рост у рознічным гандлі, а выручка ў грамадскім харчаванні Беларусі абвалілася.
.
Рэстаран. Здымак мае ілюстрацыйны характарRestaurant Nuovo Antica Roma, Wittenbergplatz 5/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рознічны таваразварот у студзені–лютым 2026 года вырас на 1,6% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня–лютага папярэдняга года. Звесткі па рознічным таваразвароце ў Мінску выглядаюць горш: у параўнанні са студзенем-лютым 2025 года ён вырас толькі на 1%, паведамляе «Свабода» са спасылкай на Белстат.

У прыватнасці ведамства, паведаміла пра вынікі працы ўстановаў грамадскага харчавання ў студзені–лютым 2026 года.

—Таваразварот грамадскага харчавання ў студзені–лютым 2026 года склаў 1,1 млрд рублёў, або 96,6% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня–лютага 2025 года, — паведаміў Белстат.

Такім чынам, таваразварот кавярняў і рэстарацыяў упаў на 3,4%, людзі сталі менш у іх хадзіць.

Год таму газета «Беларусь сегодня» са спасылкай на Белстат расказвала, наколькі лепей сталі жыць беларусы. Рознічны таваразварот у Беларусі ў студзені–лютым 2025 года вырас на 10% да ўзроўню таго ж перыяду папярэдняга года, а таваразварот грамадскага харчавання ў студзені–лютым 2025 года вырас на 3,6% у супастаўных цэнах да ўзроўню таго ж перыяду 2024 года.

аз

Варшава ўводзіць «сухі закон» у начны час

12.03.2026 15:50
Адначасова варшаўскія ўлады прынялі рашэнне аб абмежаванні колькасці новых ліцэнзій на продаж алкаголю ў крамах і ўстановах грамадскага харчавання.