Як адзначаецца ў паведамленні Міністэрства абароны Беларусі, кіраваць вучэннямі будзе начальнік Генеральнага штабу Узброеных сіл, першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка.
Вучэнні, як сцвярджае беларускі бок, маюць «выключна абарончы характар».
Нягледзячы на тое, што 13 сакавіка дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў аб завяршэнні раптоўнай праверкі Узброеных сіл, Павел Муравейка заявіў, што новыя вучэнні — «гэта адна з галоўных фаз комплекснай праверкі».
Паводле яго, вучэнні будуць праходзіць на палігонах Узброеных сіл, а таксама на мясцовасцях у Брэсцкай і Мінскай вобласцяў.
— Праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных сіл сталі ў нашым войску ўжо традыцыйнымі. Мы рэгулярна іх праводзім на сталай аснове, гэта не з'яўляецца нечым надзвычайным і не накіравана супраць якой-небудзь суседніх з намі краін, — заявіў Павел Муравейка.
У вучэннях задзейнічаюць беспілотнікі, комплексы радыёэлектроннай барацьбы, танкавыя падраздзяленні, а таксама адпрацуюць навыкі па стральбе на вялікія адлегласці.
Свабода/ав