У Мінску праходзяць перамовы паміж уладамі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам і амерыканскай дэлегацыяй на чале са спецпасланнікам ЗША па пытаннях Беларусі Джонам Коўлам.
З гэтым візітам звязаны чаканні аб вызваленні палітвязняў. Папярэднія візіты прывялі да вызвалення часткі з іх.
Дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА напісала, што Лукашэнка запрапанаваў абмеркаваць глабальную павестку, у прыватнасці вайну ў Іране, паколькі ЗША «змагаецца супраць нашых сяброў».
— Вельмі хацеў бы, каб мой пункт гледжання вы данеслі да Дональда Трампа. Я па-ранейшаму, нягледзячы на пэўныя памылкі, як я лічу, Злучаных Штатаў, зʼяўляюся прыхільнікам вашага Прэзідэнта«, — заявіў Лукашэнка.
БЕЛТА/ав