Беларуская Служба

Коўл разлічвае вызваліць усіх палітвязняў да канца года

20.03.2026 09:01
«Мы верым, што зможам зрабіць больш, і, спадзяюся, да канца года ўсіх вызваляць», сказаў прадстаўнік Дональда Трампа.
         ()     , , 19  2026 .   250 .          ,       .
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з пасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам (злева) ў Палацы Незалежнасці ў Мінску, Беларусь, 19 сакавіка 2026 г. Беларусь вызваліла 250 палітвязняў. Вашынгтон афіцыйна зняў санкцыі з шэрагу беларускіх банкаў і кампаній, у тым ліку з «Белінвестбанка» і «Беларуськалія».EPA/BELARUSIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT -- MANDATORY CREDIT -- HANDOUT EDITORIAL USE ONLY/NO SALES Dostawca: PAP/EPA.

Прадстаўнік Дональда Трампа Джон Коўл разлічвае вызваліць усіх палітвязняў да канца года, піша Newsmax, што заўважыла Медыязона.

— Мы верым, што зможам зрабіць больш, і, спадзяюся, да канца года ўсіх вызваляць. Я адчыніў дзверы фургона, у якім знаходзілася 15 чалавек. Я ўвайшоў і сказаў: вы вольныя. Яны не ведалі, што едуць на волю. І я сказаў: прэзідэнт Трамп паслаў мяне, каб вызваліць вас.

Прэзідэнт Трамп даў мне практычна поўную свабоду дзеянняў у гэтым пытанні. Я даю справаздачу перад ім, і пакуль ён не супраць, таму што гэта дапамагае свету ўбачыць, што мы не проста ваюем. Мы таксама вельмі спагадлівыя людзі, і мы верым у правы чалавека і гуманітарныя праекты. Гэта дае людзям свабоду, якой у іх не было гадамі, а цяпер яна ў іх ёсць, — сказаў Коўл.

19 сакавіка ў Мінску прайшлі перамовы беларускага і амерыканскага бакоў на чале з Джонам Коўлам, спецпасланнікам ЗША. Па іх выніках былі вызваленыя 250 палітвязняў. 15 з іх вывезлі ў Літву.

яс