Дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі выказаў вялікую падзяку ЗША за вызваленне з лукашэнкаўскіх турмаў 250 палітвязняў. Ён таксама падкрэсліў ролю Еўрапейскага Саюза.
— Амерыканскія санкцыі ўведзеныя за парушэнне правоў чалавека, за парушэнне выбараў, а еўрапейскія санкцыі — за знішчэнне дэмакратыі ў дзяржаве. І тое, што, заўсёды падкрэслівае нашая абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская, амерыканскія санкцыі для таго, каб вызваляць людзей, ратаваць жыцці, а нашым такім safeguard краіны з'яўляецца еўрапейская прынцыповасць. Вельмі важна падкрэсліць, што без ціску, без прынцыповай пазіцыі Літвы, Польшчы, усяго Еўрапейскага Саюза, Лукашэнка не пайшоў бы на ніякія стасункі. Эканамічная сітуацыя ў краіне вымушае яго рабіць такія крокі.
Беларускі рэжым вызваліў 250 палітвязняў. Вашынгтон афіцыйна зняў санкцыі з шэрагу беларускіх банкаў і кампаній, у тым ліку з «Белінвестбанка» і «Беларуськалія».
яс