Цяпер, калі Лукашэнка «слабы і цалкам залежны», нельга аслабляць ціску на ягоны рэжым, заявіла Святлана Ціханоўская на нефармальным брыфінгу з удзелам пастаянных прадстаўнікоў краін – членаў НАТА пры штаб-кватэры арганізацыі ў Бруселі 19 сакавіка. Пра гэта паведамляе «Позірк».
— Сам факт вызвалення Лукашэнкам людзей таксама з’яўляецца вынікам такога ціску, — зазначыла беларуская дэмакратычная лідарка.
Яна падкрэсліла, што санкцыі — «гэта — не мэта, гэта — інструмент». «І тут мы распрацавалі формулу: амерыканскія санкцыі — для вызвалення людзей, еўрапейскія — для вызвалення краіны. Таму што большасць амерыканскіх санкцый была ўведзеная за парушэнні правоў чалавека, а еўрапейскія — за вайну», — адзначыла Ціханоўская.
Паводле яе слоў, еўрапейскія санкцыі павінны спрыяць сістэмным зменам у Беларусі, каб яна перастала быць пагрозай для суседзяў. Палітык паведаміла, што на нядаўніх кансультацыях з Вялікабрытаніяй і Еўрасаюзам бакі сышліся ў меркаванні, што ціск на рэжым павінен працягвацца датуль, пакуль не адбудуцца рэальныя перамены.
Ціханоўская падкрэсліла, што цяпер еўрапейскія санкцыі нельга здымаць, бо «гэта толькі ўмацуе Расію».
вс