16 сакавіка быў затрыманы ксёндз Анатоль Парахневіч, пробашч парафіі ў вёсцы Альковічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці, паведаміў Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле праваабаронцаў, у сярэдзіне сакавіка былі затрыманыя яшчэ шэсць чалавек. Пяцёра з іх — хрысціянскія вернікі, двое — прэсвітары евангельскіх цэркваў. Вядома, што двух затрыманых пасля допытаў вызвалілі, а чацвёра дагэтуль застаюцца за кратамі.
Таксама праваабаронцы заяўляюць пра затрыманне пяці ўкраінскіх бежанцаў, якім дапамагалі цэрквы.
вс