Беларуская Служба

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах

21.03.2026 10:10
Мужчыну затрымалі ў мінулым годзе пасля аднаго з чарговых рэйсаў.
Дзмітрый ВялаўЗдымак з яго акаўнта «ВКонтакте»

Жыхара Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах. Дзмітрый Вялаў працаваў кіроўцам, цікавіўся аўтамабілямі і марыў пра жоўты УАЗ. Але нядаўна яго асудзілі за палітыку і кінулі за краты, паведамляе «Наша Ніва».

Дзмітрыю Вялаву 45 гадоў. Ён родам з Ліды, там жа скончыў школу і прафесійна-тэхнічнае вучылішча. Пасля службы ў арміі мужчына завочна адвучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Да падзей 2020 года ён працаваў у Лідскім лакаматыўным дэпо.

У апошнія гады Дзмітрый быў дальнабойшчыкам у Еўрасаюзе. Мужчына шмат працаваў

Ён цікавіцца машынамі, марыў аднавіць старую «Волгу» і набыць жоўтую «буханку» для эфектных вандровак з сябрамі.

Дзмітрыя затрымалі ў мінулым годзе пасля аднаго з чарговых рэйсаў. Апошнія ягоныя паведамленні з восені 2025 года тычацца перасячэння мяжы.

Гродзенскі абласны суд прызнаў мужчыну вінаватым паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Яго асудзілі за «паклёп на Лукашэнку», «распальванне варожасці» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Дзмітрыю, хутчэй за ўсё, прысудзілі калонію.

вс