Намеснікам кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», адзін з самых вядомых палітвязняў Беларусі Валянцін Стэфановіч, вызвалены 19 сакавіка з засценкаў рэжыму Лукашэнкі, заявіў, што самым цяжкім у зняволенні было расстанне з сям’ёй:
— Пяць гадоў мяне не было. Дзеці выраслі. Вядома, ніхто і ніколі не верне мне страчанага часу. Я не бачыў, як выраслі мае дзеці. Я не мог быць з жонкай і з бацькамі, якія засталіся ў Беларусі. Найцяжэйшым для мяне было менавіта расставанне з сям’ёй.
Усяго ў той дзень рэжым вызваліў 250 чалавек: 235 дазволілі застацца ў Беларусі, яшчэ 15, у тым ліку Стэфановіча, выслалі ў Літву. Паводле праваабаронцы, пашпарт яму не вярнулі, і цяпер ён мае толькі пасведчанне, якое пацвярджае асобу.
Валянціна Стэфановіча затрымалі ў 2021 годзе, а ў 2023-м асудзілі на дзевяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
iar/эж