Беларуская Служба

Іна Кардаш, якую ў Кіеве падазраюць у шпіянажы на КДБ, паскардзілася на здароўе, але яе арышт падоўжылі

23.03.2026 10:01
Справу, якую завялі супраць беларускі 16 ліпеня 2025 года, расследуе Галоўнае следчае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Суд у Кіеве прадоўжыў да 20 красавіка знаходжанне пад вартай грамадзянкі Беларусі Іны Кардаш, якую сёлета 21 студзеня затрымалі ў Кіеве паводле падазрэння ў шпіянажы на карысць Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі.
Як стала вядома «Свабодзе» з крыніц у праваахоўных органах Украіны, Іну Кардаш утрымліваюць у Кіеўскім следчым ізалятары.

Беларуска нібыта скардзілася на неаказанне ёй медыцынскай дапамогі, а таксама на ўмовы ўтрымання. Яе адвакатка адмовілася паведаміць дэталі і ад іншых каментароў «без згоды сваёй кліенткі».

Суддзя пры разглядзе хадайніцтва следства аб працягу арышту абавязаў кіраўніцтва следчага ізалятару забяспечыць выкананне правоў Іны Кардаш на атрыманне належнай медыцынскай дапамогі, а таксама належных умоў ўтрымання.

Справу, якую завялі супраць беларускі 16 ліпеня 2025 года, расследуе Галоўнае следчае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны.

аз

У следчых ізалятарах забаранілі даваць інфармацыю аб арыштаваных не сваякам

18.03.2026 15:16
Праваабаронцам вядома, што падобныя забароны пачалі дзейнічаць у СІЗА па ўсёй краіне.

Беларусь вучыць мігрантаў змагацца з памежнікамі ЕС – кіраўнік латвійскай службы бяспекі

18.03.2026 18:25
Гібрыдныя атакі Беларусі і Расіі робяцца больш адчувальнымі для Латвіі.