Беларуская Служба

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

23.03.2026 17:36
На відэа, якое з’явілася ў СМІ, чуваць гук палёту аб’екта, пасля чаго праз некалькі секундаў адбываецца выбух.
   .
Прыблізнае месца падзення аб'екта. Скрыншот LRT

У Варэнскім раёне Літвы ўначы прагучаў выбух. Паводле папярэдніх звестак, там мог упасці невядомы лятучы аб’ект, імаверна дрон, паведамляе партал LRT, на які спасылаецца «Наша Ніва».

Інцыдэнт адбыўся каля 3:04 ночы 23 сакавіка побач з вёскай Лавісас, непадалёк ад аднайменнага возера. На відэа, якое з’явілася ў СМІ, чуваць гук палёту аб’екта, пасля чаго праз некалькі секундаў адбываецца выбух. У небе бачны ўсплёск агню, а потым падаюць палаючыя абломкі.

Паводле інфармацыі літоўскіх вайскоўцаў, аб’ект мог перасекчы дзяржаўную мяжу перад падзеннем. Што менавіта гэта было, пакуль дакладна не ўстаноўлена.

На месцы здарэння працуюць паліцыя, ратавальныя службы і іншыя спецыялісты. Таксама туды накіраваны верталёт вайскова-паветраных сіл для назірання з паветра. Улады актывавалі спецыяльны план рэагавання.

Сведкі паведамляюць, што на лёдзе возера бачныя абломкі, якія могуць належаць аб’екту, які ўпаў. Афіцыйныя структуры пацвярджаюць, што абставіны здарэння цяпер высвятляюцца, і абяцаюць даць больш падрабязную інфармацыю пазней.

вс