Беларуская Служба

За трое сутак для вызваленых палітвязняў сабрана больш за 81 тыс. еўра

23.03.2026 18:31
Пры адкрыцці збору ўвечары 19 сакавіка BySol паведаміў пра намер выплаціць кожнаму вызваленаму па 1 тыс. еўра.
 BYSOL
Лагатып BYSOL Крыніца: bysol.org

81 тыс. 167 еўра сабрана на вечар 23 сакавіка для вызваленых палітвязняў, вынікае з інфармацыі на сайце фонду салідарнасці BySol.

Заяўленая сума збору складае 250 тыс. еўра, паведамляе партал «Позірк».

Пры адкрыцці збору ўвечары 19 сакавіка BySol паведаміў пра намер выплаціць кожнаму вызваленаму па 1 тыс. еўра.

— Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці часовае жыллё, купіць адзенне і лекі, аднавіць дакументы. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка 2026 года, пасля чаго мы пачнём выплаты, — гаворыцца ў паведамленні фонду.

У выніку сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Мінску Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 вязняў, з якіх 235 засталіся ў Беларусі, а 15 былі вывезеныя ў Літву (некаторыя пасля адправіліся ў Польшчу).

Узамен амерыканскі бок зняў санкцыі з некаторых беларускіх прадпрыемстваў.

вс