Беларуская Служба

Урад Беларусі падоўжыў да верасня забарону на вываз з краіны шэрагу тавараў

24.03.2026 13:00
Забарона не распаўсюджваецца на прадукцыю, якая вывозіцца з Беларусі на падставе выдадзеных ліцэнзій.
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Беларусі падоўжыў да 22 верасня часовую забарону на вываз з краіны больш за 200 відаў прадукцыі, у тым ліку, медычнай і металургічнай, а таксама абсталявання, цяжкай будаўнічай, аўтамабільнай тэхнікі і металалому, паведамляе «Свабода».

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, дзеянне забароны не распаўсюджваецца на прадукцыю, якая вывозіцца з Беларусі на падставе выдадзеных ліцэнзій.

Ухвальваючы рашэнне аб увядзенні часовай забароны на вываз прамысловай прадукцыі, урад спаслаўся на норму, прадугледжаную ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 5 красавіка 2016 года № 124 «Аб дзяржаўным рэгулявання знешнегандлёвай дзейнасці», які прадугледжвае магчымасць увядзення такіх мер нетарыфнага рэгулявання датычна краін Еўразійскага эканамічнага саюза.

Раней Беларусь ужо абмяжоўвала вываз прадукцыі з Беларусі. Упершыню гэтыя абмежаванні былі ўведзеныя ў сакавіку 2022 года для «абароны эканамічных інтарэсаў Беларусі».

аз

Беларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн за студзень–люты 2026 года

23.03.2026 12:02
Паводле аналізу дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі, ніжэй, чым у Беларусі, цэны павялічыліся ў Таджыкістане і Латвіі.