Беларуская Служба

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі шэсць чалавек

24.03.2026 14:03
Цяпер у Беларусі, паводле падлікаў праваабаронцаў, 889 палітвязняў.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/FotoDax

Шэсць чалавек прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасцю палітвязнямі. Гэта асуджаныя паводле ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Уладзіслаў Насцюшкін, Максім Лукашэвіч і Артур Білібуха, асуджаны па арт. 342 і 368 КК (абраза А. Лукашэнкі) Васіль Прохараў, а таксама накіраваныя ў папраўчую ўстанову паводле арт. 342 КК Уладзімір Новік і Антон Шулякоўскі.

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладнага вызвалення і спынення крымінальнага пераследу вышэй згаданых асобаў і астатніх палітвязняў, а таксама спынення палітычных рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у паслявыбарчы перыяд.

Паводле падлікаў «Вясны» цяпер у Беларусі 889 палітвязняў.

аз

Польшча дала міжнародную абарону 17 палітвязням, вызваленым у снежні 2025 года

23.03.2026 13:43
Таксама на сустрэчы абмяркоўвалася легалізацыя трох палітвязняў, высланых 19 сакавіка ў Літву ў групе з 15 чалавек.

За трое сутак для вызваленых палітвязняў сабрана больш за 81 тыс. еўра

23.03.2026 18:31
Пры адкрыцці збору ўвечары 19 сакавіка BySol паведаміў пра намер выплаціць кожнаму вызваленаму па 1 тыс. еўра.