Беларуская Служба

«Беларусь – гэта не Лукашэнка. Беларусь – гэта яе народ»

24.03.2026 17:30
Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам да беларусаў з нагоды Дня Волі.
Аўдыё
  • Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам да беларусаў з нагоды Дня Волі
Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам да беларусаў з нагоды Дня ВоліПрэс-служба Святланы Ціханоўскай/скрыншот

— Больш за стагоддзе таму, у 1918 годзе, беларусы абвясцілі незалежнасць. Яны абвясцілі права быць свабоднымі, права размаўляць на сваёй мове і выбіраць сваю будучыню. Гэты гістарычны дзень стаў сімвалам надзеі і супраціву тыраніі, — заявіла дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская напярэдадні Дня Волі, які адзначаецца 25 сакавіка.

У гэты дзень беларусы па ўсім свеце ўдзельнічаюць у маршах і мітынгах, арганізоўваюць канцэрты і выставы, прысвечаныя барацьбе за суверэнітэт і свабоду — ад дыктатуры і рускага свету. Гэта тым больш важна, бо, як сказала палітык, Беларусь усё яшчэ не свабодная — яна знаходзіцца пад дыктатарскім кіраваннем і пад расійскім уплывам:

— Лукашэнка спрабуе сцерці нашу ідэнтычнасць. Ён саджае ў турму тых, хто кажа праўду. Ён хоча, каб свет забыўся пра Беларусь. Але мы не дазволім гэтаму здарыцца, бо Беларусь — гэта не Лукашэнка. Беларусь — гэта яе народ. Гэта смелыя людзі, моцныя людзі, людзі, якія змагаюцца кожны дзень; людзі, якія трапляюць у турмы за падтрымку Украіны. Нават цяпер за кратамі застаецца больш за тысячу палітычных зняволеных.

Святлана Ціханоўская нагадала, што лёс Беларусі і Украіны пераплецены.

— Свабодная Украіна азначае свабодную Беларусь. А свабодная Беларусь азначае больш бяспечную Еўропу, — заявіла яна. — Дарагія сябры, дзе б вы ні былі сёння, у Вільні, Варшаве, Таронта, Берліне, Кіеве станьце разам. Падніміце наш бел-чырвоны-белы сцяг. Далучайцеся да мітынгаў. Гаварыце пра Беларусь. Выкарыстоўвайце свой голас.

Палітык таксама падзякавала ўсім, хто падтрымліваў і надалей падтрымлівае беларусаў на працягу многіх гадоў, як словамі, так і дзеяннямі.

— Жыве Беларусь!, — завяршыла свой зварот Святлана Ціханоўская.

Прэс-служба Святланы Ціханоўскай/аз

Пяты год запар 25 сакавіка ў Вашынгтоне абвяшчаецца Днём Волі Беларусі

21.03.2026 18:41
Сёлета 25 сакавіка абвясцілі Днём Волі Беларусі таксама ўлады горада Філадэльфіі.

На Дзень Волі ў Беларусі часткова абмяжуюць інтэрнэт

24.03.2026 15:10
Абмежаванне закране тыя сайты, якія выкарыстоўваюць паслугу «віртуальны хостынг».