Беларуская Служба

ФСБ РФ заявіла аб прадухіленні тэрактаў, выбухоўку для якіх даставілі з Польшчы транзітам праз Беларусь

24.03.2026 16:35
Нібыта пры яе дапамозе ўкраінскія спецслужбы планавалі здзейсніць тэракты ў дачыненні да расійскіх вайскоўцаў.
,  ()
Масква, Крэмль (ілюстрацыя)фота: IAR/Maciej Jastrzębski

Федэральная служба бяспекі (ФСБ) Расіі 24 сакавіка заявіла аб прадухіленні серыі «рэзанансных тэрактаў» з выкарыстаннем самаробных выбуховых прыладаў і беспілотнікаў, якія ўкраінскія спецслужбы нібыта планавалі здзейсніць у дачыненні да расійскіх вайскоўцаў, паведамляе «Позірк».

Паводле ведамства, у Маскве затрыманы замежнік (1994 г.н.), які «быў задзейнічаны ў арганізаваным спецслужбамі Украіны» кантрабандным канале пастаўкі на тэрыторыю РФ «сродкаў паражэння з Польшчы транзітам праз Рэспубліку Беларусь».

Мужчына, як заяўлена, «на падставе задання куратара» атрымаў у адной з маскоўскіх транспартна-лагістычных кампаній «пасылку з 504 самаробнымі выбухнымі прыладамі, закамуфляванымі пад вусцілкі для абутку з падагрэвам». Гэтыя прадметы ў далейшым, як сцвярджаецца, мусілі накіраваць пад выглядам гуманітарнай дапамогі «ў вайсковыя часці ў зону ваенных дзеянняў».

Паведамляецца таксама, што «сарваная спроба ўкраінскіх спецслужбаў набыць на адным з прадпрыемстваў Масквы беспілотныя лятучыя апараты».

ФСБ не паведамляе, як патэнцыйная зброя патрапіла з Польшчы ў Беларусь. Цяпер паміж краінамі існуе строгі памежны і мытны кантроль. Мяжа Беларусі і Расіі такога кантролю не мае.

аз

Масква прапанавала інсцэніраваць замах на Орбана, каб падняць яго рэйтынг перад выбарамі

21.03.2026 17:49
Выданне The Washington Post азнаёмілася з дакументамі адной з еўрапейскіх разведак.