Яшчэ Кастусь Каліноўскі паўстагоддзя раней папярэджваў, што наш народ зажыве спакойна толькі тады, калі над ім не будзе маскаля. Так свой зварот з нагоды Дня Волі распачала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Яна працягнула, што гісторыя пацвердзіла гэтыя словы
— Бальшавіцкая Расія патапіла ў крыві незалежнасць БНР. Менавіта з Масквы ішлі загады знішчэнняў у Курапатах нацыянальнай, творчай і навуковай эліты. Нам даводзілася цярпець і фізічны, і духоўны Чарнобыль. Нядоўгі час нацыянальнага адраджэння быў спынены стаўленнікам Масквы Лукашэнкам.
Калі б не ўмяшанне Масквы ў 2020 годзе, то беларусы маглі б жыць у свабоднай краіне і не павінны былі б змагацца за тысячы палітвязняў, гаворыць у звароце Івонка Сурвіла.
Напрыканцы яна звярнулася да тых, хто яшчэ не далучыўся да змагання за свабоду Бацькаўшчыны: «Памятайце, што будучыня залежыць ад кожнага з нас».
ав