У звароце кіраўнік дзяржавы адзначыў, што барацьба беларусаў за правы чалавека і дэмакратыю натхняе міжнародную супольнасць і нагадвае пра важнасць салідарнасці і падтрымкі тых, хто адстойвае свае асноўныя правы.
Паводле яго слоў, Дзень Волі з’яўляецца не толькі ўшанаваннем гістарычнай барацьбы і ахвяр, але і нагодай задумацца пра будучыню: пра еўрапейскую Беларусь, дзе грамадзяне будуць мець усе належныя ім свабоды і магчымасці.
Літву і Беларусь, як адзначыў Наўседа, звязваюць шматвяковая гісторыя, культурная спадчына і цесныя чалавечыя сувязі. Літва працягвае падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць і выступае за тое, каб голас беларусаў быў пачуты на міжнародным узроўні.
Прэзідэнт таксама пацвердзіў нязменную падтрымку дэмакратычнай Беларусі, яе незалежнасці і суверэнітэту, а таксама выказаў падтрымку дэмакратычным сілам і іх лідарцы Святлане Ціханоўскай.
Гітанас Наўседа заклікаў беларусаў заставацца адзінымі і працягваць змаганне за свабоду сваёй краіны, а таксама не дапускаць выкарыстання Беларусі ў ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны. Ён выказаў надзею, што Дзень Волі стане сімвалам надзеі і наблізіць Беларусь да дэмакратычнай і еўрапейскай будучыні.
ав